![]()
І вось праз чвэрць стагоддзя я зноў рушу па слядах тых падзей. На кухнях, у чэргах, на сайтах, у сацыяльных сетках. . . у «пікейна-камізэлечных» каментарах і ў грунтоўных высновах высакалобых аналітыкаў, палітолагаў і экспертаў. . . Цалкам у апазіцыйным асяроддзі наспявае чаканне сацыяльнага выбуху і нават фармулюецца неабвержны прагноз. Пры гэтым усё часцей згадваюцца падзеі красавіка 1991 года. Нечаканыя. Красавік 1991 года, фота з архіва БНФ І вось праз чвэрць стагоддзя я зноў рушу па слядах тых падзей. Па слядах працоўных калон, што вольна пракрочылі праз увесь Мінск па ягоных нагрэтых веснавым сонейкам, сухіх і пыльных вуліцах і праспектах.