Краіна непатрэбных скарбаў

Распараджэньне знойдзенным у Беларусі скарбам можа ператвараецца ў сапраўдны галаўны боль. Беларускія нетры раз-пораз яшчэ зьдзіўляюць нечаканымі археалягічнымі знаходкамі, але навіны з палёў далятаюць усё радзей — у прафэсіяналаў бракуе сродкаў на маштабныя раскопы, а чорныя капальнікі сваімі трафэямі публічна ня хваляцца. Бадай ці ня кожны, прынамсі ў дзяцінстве, марыў знайсьці скарб, каб ня мець потым клопату па жыцьці. Але ў Беларусі гэта можа стаць ня столькі шчасьлівай лятарэяй, колькі невырашальнай праблемай. Як апавядае «Радыё Свабода» археоляг, кандыдат гістарычных навук Мікола Плавінскі, фармальна аўтару знаходкі дзяржава мае выплаціць салідны ганарар — палову ад ацэначнага кошту.