![]()
Кангрэс дэмсілаў адбудзецца, што б ні было. Днямі ў Менску адбылося чарговае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы кангрэса дэмакратычных сілаў. Ён узнік 17 снежня 2015 года, на наступны ж дзень пасля звароту прадстаўнікоў культуры і грамадскіх дзеячаў да лідараў і актывістаў беларускай апазіцыі. Яны заклікалі кансалідавацца і правесці кангрэс для выпрацоўкі сумеснага плана дзеянняў. Пра гэта, а таксама пра палітычнае ды геапалітычнае становішча краіны журналiст «Радыё Рацыя» разважае з сябрам аргкамітэта кангрэса, на сёння найбольш вядомым апазіцыйным палітыкам Міколам Статкевічам.