![]()
Сёньня адзначаецца 100-гадовы юбілей рупліўца беларушчыны, перакладчыка Бібліі ксяндза Ўладыслава Чарняўскага. У вёсцы Вішнева Валожынскага раёну ствараюць музэй рупліўца беларушчыны, перакладчыка Бібліі ксяндза Ўладыслава Чарняўскага. Ксёндз Уладыслаў Чарняўскі (1916–2001) — першы сьвятар, які ў пераважна «польскім» касьцёле ў савецкай Беларусі часоў «разьвітога сацыялізму» пачаў маліцца па-беларуску і стварыў у вёсцы сапраўдны нацыянальна-культурны духоўны цэнтар. Сваёй бескарысьлівай адданай працай на карысьць касьцёла і людзей Беларусі, як палічылі ягоныя былыя парафіяне, ён заслужыў музэй.