Чатыры эпізоды Новага года, якія разарвалі шаблоны пра Беларусь

Новы год дазваляе па-іншаму паглядзець на многія рэчы. Новы год мне асабліва дарагі хаця б тым, што з высокай імавернасцю выйграеш білецік на пазнавальнае бухалава з прадстаўнікамі «не свайго фэйсбука», бо, калі цябе запрашаюць ў госці на Новы год, то па прыходзе высвятляецца, што не толькі цябе. І там, куды ты трапіў, ужо ўсё утрамбавана ўзбуджанымі і не вельмі цвярозымі людзьмі, якія гатовыя выказвацца на любыя тэмы. У маім выпадку і пры дапамозе маёй печані я магу апісаць тры эпізоды спаткання. Першы эпізод я азаглаўлю так:Нефіласофскі параход, ці Унутраная эміграцыя пацанчыкаўНе магу сказаць, што праз сваю пераважную беларускамоўнасць я страшна нацярпеўся цягам сваіх 32-х, але раней, дапусцім, у любой кампаніі мяне як мінімум пыталі, а чагойта я «размаўляю».