Калыска рэвалюцыі

Свіслач — «калыска рэвалюцыі». Штогод тут праходзіць ушанаванне памяці братоў Каліноўскіх. . . — Так, так, во тут стань, за ронда, я патэлю. — Што?— Ну, за ронда… Гэта кальцо, па-польску. — Ааа. — Во, будзеш у Польшчы, спытаешся дарогу, табе скажуць: «За ронда». А ты ўжо будзеш ведаць, бо табе Чэсік сказаў!Наш белы «Пежо» мінае кальцо з палісаднікам пасярэдзіне. З палісадніка расце бетонны колас на тле шасцяронкі з надпісам «Свіслач». Уся кампазіцыя пафарбаваная ў розныя колеры: жоўты —«залаты» — колас, чырвоная шасцярня і блакітны надпіс. — Во тут спыні, я на камурку набяру яму, — нервова махае далонню Чэсь, ужо трымаючы ў зубах цыгарэту, — ну і надвор’е… я пер-рдолю.