![]()
Гісторык Сяргей Палехаў рыхтуе да выдання кнігу пра дынастычную вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім у 30-х — 40-х гг. XV ст. Вядомы маскоўскі даследчык, вучань Барыса Флоры гісторык Сяргей Палехаў рыхтуе да выдання сваю манаграфію, прысвечаную дынастычнай барацьбе ў ВКЛ пасля смерці вялікага князя Вітаўта ў 1430 г. Драматычныя падзеі гэтага перыяда — прыход да ўлады Свідрыгайла, ягоны канфлікт з Польшчай, Ашмянская змова і ўкняжанне Сігізмунда Кейстутавіча, ягоныя спробы ўмацаваць сваю ўладу і смерць у выніку чарговай змовы —разгледжаны ў шырокім кантэксце сацыяльнай гісторыі наймагутнейшай дзяржавы Усходняй Еўропы і яе ўзаемаадносін з суседзямі.