Трэк «19». Пяць гадоў на паўзе

Вонкава паўза грамадзкага жыцьця ў Беларусі зацягнулася. Але гэта ўсяго толькі паўза. – Не хадзі туды, – кажа мне хлопец у кавярні каля вакзалу, і паказвае ў бок плошчы Незалежнасьці. – Там вельмі небясьпечна. Я моўчкі ківаю галавою. Я сюды заскочыў аддыхацца. Я толькі што вырваўся з кола атачэньня. Акурат паміж вайсковымі грузавікамі, якія толькі падехалі калёнай да краю плошчы, і ўжо глушылі маторы. Гэта заўтра я дазнаюся пра тое, што невялікая група людзей ламала дзьверы ў Доме ўраду. У нас у цэнтры натоўпу было ўтульна і нават весела. Чуваць было хіба людзей блізу цябе.