Слава Корань адзначае 60 год

Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай рок-музыкі, гітарыст, вакаліст, саўндпрадусэр, аўтар музыкі і тэкстаў, лідэр гурту Ulis адзначае cёньня 60 год. Слава Корань нарадзіўся 16 сьнежня 1955 году ў Пскове (Расея) у беларускай сям’і вайсковага доктара. Зь пяці гадоў жыве ў Беларусі. Скончыў Радыётэхнічны інстытут у Менску па спэцыяльнасьці «Аўтаматычныя сыстэмы кіраваньня» (1978), піша tuzin. fm. У музыцы з 1978 году. У якасьці гітарыста граў у менскіх рок-камандах «Ліфт» (1978—1982),«Студыя 7» (1982—1984), «Бонда» (1982—1988). У 1988 годзе заснаваў гурт Ulis, у якім першапачаткова быў гітарыстам і пісаў музыку.