Святлана Алексіевіч і беларуская місія

Збавіць Расею — пытанне жыцця і смерці для самой Беларусі.   Светлае імяУ 2015-м у гісторыю Беларусі увайшла Святлана Алексіевіч. Цяпер яе Нобель — такі ж факт календара XXI стагоддзя, як і Плошча 2010-га альбо Менскія перамовы па Украіне 2014-га.  Але больш таго — расейскамоўная Святлана Алексіевіч заззяла яшчэ адной зоркай эпічнай бітвы, якую вось ужо тысячу гадоў светлая Беларусь вядзе на Усходзе — за душу Расеі.  Ва ўсіх сваіх кнігах Святлана Алексіевіч мэтанакіравана выяўляе савецкага чалавека. Чырвонага чалавека. Генэтычна мадыфікаванага Франкенштэйна, заквашанага бальшавізмам, масавым тэрорам, раскулачваннем, вялікарасейскім шавінізмам і ў рэшце рэшт, канчаткова скалечанага абязбожваннем.