![]()
Пра што б вы хацелі пачуць у прамове Алексіевіч? Ці зяўляецца выбар мовы для вас паказальным? 7 снежня, у Стакгольме адбылася нобелеўская лекцыя Святланы Алексіевіч, у якой па пратаколе прынята казаць пра творчую лабараторыю пісьменніка. Але існуе так званая Банкетная лекцыя, пасля ўручэння прэміі, дзе лаўрэат у сваёй прамове можа надаць увагі праблемам ды радасцям яго краіны і нацыі. 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, беларуска Святлана Алексіевіч у Стакгольме атрымае Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за шматгалосае гучанне прозы і ўвекавечанне пакуты і мужнасці.