![]()
Вядомы беларускі прадзюсар распавядае пра сваі шэсць гадоў зняволення. Генадзь Шульман ― прадзюсар, дырэктар прадзюсарскага цэнтра “Клас-Клуб ДК”. Уладальнік ліцэнзіі на канцэртна-гастрольную дзейнасць у Беларусі №1. У 2009 годзе быў арыштаваны па падазрэнні ў буйным махлярстве. 1 снежня 2010 года суд Савецкага раёна Мінска асудзіў Шульмана за “авалоданне чужой маёмасцю шляхам падману ў асабліва буйным памеры” на 6 гадоў з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суму нанесеных Шульманам страт суд ацаніў амаль у 162 тысячы долараў, перадае “Еўрарадыё”.