Ігар Засімовіч: Найперш у Менску я паставіў бы помнік канцлеру Сапегу

Беларускiя ўлады павiнны ўсьвядоміць, хто ёсьць кім для беларускай гісторыі. Ігар Засімовіч — беларускі скульптар. Працуе пераважна ў жанрах манумэнтальнай і паркавай скульптуры. Сярод іншага — аўтар надмагільных помнікаў знакамітым беларусам, паведамляе «Радыё Свабода». - Дзьве падзеі сталі апэратыўнаю падставаю запрасіць вас. Першая — усталяваньне помніка вашага аўтарства на магілу Рыгора Барадуліна. І другая — трывога за лёс вашага знакамітага помніка паўстанцам 1863 году на Астравеччыне. Але ня толькі пра гэта пойдзе наша гутарка.