![]()
Напярэдадні Калядаў і Новага года грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» запускае добры флэшмоб «#Будзільнік!» «Кожнаму з нас хочацца верыць, што 2016 год будзе лепшы за 2015. Кожны з нас марыць пра шчасце і дабрыню. Давайце разам скончым гэты няпросты год без сварак і спрэчак. «Будзьма!» абвяшчае снежань добрым месяцам і прапануе разам адзначаць кожны дзень набліжэння Калядаў невялічкай, нескладанай, але добрай справай!» - гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі. Сёння грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» заклікала правесці сёння беларускамоўны флэшмоб у побытавым асяроддзі.