Адзін са слуцкіх паўстанцаў

У Дзень герояў – 95-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну, прыгадваецца адзін са слонімскіх удзельнікаў чыну – Хведар Данілюк (1887-1960). Родам ён быў з вёскі Сурынка Слонімскага павета. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1919–1920 гадах служыў у войску Літоўскай рэспублікі, Беларускай вайсковай камісіі. Па загаду гэтай камісіі Хведар Данілюк выехаў у канцы лістапада 1920 года разам з Андрэем Якубецкім і Уладзімірам Падгурскім на дапамогу ўдзельнікам антыбальшавіцкага паўстання. Едучы фурманкамі, афіцэры Беларускай вайсковай камісіі не паспелі даехаць у Слуцак, калі там арганізавалася Слуцкая брыгада, а прыехалі ў Семежава, куды ў той час яна адыйшла.