![]()
Амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнел выступіў у Менску з публічнай лекцыяй аб нацыянальнай ідэнтычнасці ў межах праекта «Лятучага універсітэта» «Urbi et Orbi». У даволі прасторнай галерэі «tut. by» паслухаць брытанскага амбасадара сабралася каля трох сотняў чалавек. У другой частцы мерапрыемства разгарэлася гарачыя дыскусія, паведамляе «Радыё Свабода». На частку пытанняў Брус Бакнел адказваў па-руску, калі пытанне было занадта філасофскім або падступным, пераходзіў на ангельскую. «У першыя месяцы свайго знаходжання ў Беларусі я часта пытаўся суразмоўцаў-беларусаў аб іх нацыянальнай самасвядомасці.