Нешта не так

Чыноўнікі ўзялі на ўзбраенне знакаміты інтэрнэт-мем «Нешта не так!». На здымках эпічнага блокбастэра «Авель» лозунг «Жыве Беларусь» змянілі на «Нешта не так!». З тых часоў «Нешта не так!» — знакаміты інтэрнэт-мем. Зараз яго на ўзбраенне ўзялі чыноўнікі. Усё ў нас добра, але нешта не так, заявіў на пасяджэнні Саўміну прэм’ер Андрэй Кабякоў. Па ягоных словах, краіна ў поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны разлічваецца па валютных даўгах без шкоды для міжнародных рэзервовых актываў. На пагашэнне асноўнага доўгу накіроўваецца прафіцыт рэспубліканскага бюджэту, які па выніках 9 месяцаў склаў Br16,4 трыльёна, або 2,6% ВУП.