![]()
Лідэр баранавіцкай дэмакратычнай супольнасьці, гісторык Віктар Сырыца памёр сёньня раніцай ва ўзросьце 62 гадоў. Паплечнікі кажуць, што Баранавічы страцілі сябра, які мог аб’яднаць многіх. Віктар Сырыца Баранавіцкі актывіст, лідэр прадпрымальніцкага руху Мікола Чарнавус зьбіраўся выяжджаць а 9-й раніцы разам зь Віктарам Сырыцам у Менск на паседжаньне руху «За свабоду». На станцыі «Баранавічы-Цэнтральныя» Віктару стала дрэнна. Рэанімабіль, які прыехаў на выклік Чарнавуса, ня змог дапамагчы, лекары канстатавалі сьмерць. «Баранавічы страцілі вельмі добрага чалавека.