10 гадоў пад забаронай: храналёгія «Крамбамбулі»

7 лістапада «Крамбамбуля» прэзэнтуе ў Вільні свой апошні альбом. Але гэта ня будзе апошнім выступам гурту. Калі зьменіцца канцэртнае заканадаўства і музыкам ня трэба будзе прыніжацца перад уладамі, каб зайграць канцэрт, «Крамбамбуля» будзе гатовая выступаць. У сваім інтэрвію Лявон Вольскі распавёў «Радыё Свабода», як ён упершыню паспытаў напой крамбамбулю, як ён перакладаў песьні Сяргея Міхалка на беларускую мову і як пад іхнія песьні скакалі п’яныя працаўнікі заводаў. 2002: «Пратэст разьядаў знутры, хацелася павыдурвацца»— Лявон, у вас жа былі іншыя паралельныя праекты: NRM, Zet, да якога, па чутках, вы датычны.