Ірына Халіп: «У таталітарнай краіне не можа быць вялікай мяжы між грамадзянскай пазіцыяй і пазіцыяй журналіста...» (Фота)

Калі 19 снежня Ірыну Халіп арыштавалі і кінулі ва ўнутраную турму КДБ «амерыканку», у камеры ёй спачатку не знайшлося месца на нарах — і давялося спаць пад лаваю. Калі Халіп прачнулася зранку, сукамерніцы з нязлой іроніяй хмыкнулі: «Гляньце вы, першая ледзі з-пад лавы выпаўзае!..» АСАБІСТАЯ СПРАВА БАЖу Ірына Халіп нарадзілася ў 1967 годзе ў Мінску. Тата — Уладзімір Халіп, кінасцэнарыст, драматург, літаратар, публіцыст. Маці — Люцына Бяльзацкая, філолаг. Ірына працавала ў газетах «Советская Белоруссия», «Имя», «Белорусская деловая газета». Рубрика: политика