Жарэс Алфёраў: Алексіевіч — віншую, беларуская мова — мая, а Быкава я ведаў асабіста

Нобэлеўскай ляўрэат па фізыцы Жарэс Алфёраў вітае ўганараваньне Сьвятланы Алексіевіч і хоча запрасіць яе ў свой ўнівэрсытэт. Жарэс Алфэраў нарадзіўся ў 1930 годзе ў Віцебску. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (2000 г. ) за разьвіцьцё паўправадніковых гітэраструктураў для высокахуткаснай оптаэлектронікі. Дэпутат Дзяржаўнай думы РФ ад КПРФ, віцэ-прэзыдэнт Расейскай Акадэміі навук, перадае «Радыё Свабода». - Спадар Алфёраў, вы нарадзіліся ў Беларусі. Як вы ўспрынялі наданьне Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч?- Я вельмі рады, што беларуская пісьменьніца атрымала Нобэлеўскую прэмію.