БХД падала заяўкі на перадвыбарчыя пікеты супраць усіх кандыдатаў

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты падалі заяўкі на правядзенне перадвыбарчых пікетаў з мэтай агітацыі супраць усіх кандыдатаў і давядзення да грамадзян Беларусі таго, што ўдзел у галасаванні пры сённяшніх умовах з’яўляецца немэтазгодным і будзе азначаць прамую падтрымку дзейнага рэжыму. Аб гэтым паведамiлi БДГ у прэсс-службе БХД.   Пікеты пададзеныя ў больш чым 15 населеных пунктах, у тым ліку ў Менску, абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах.   “Згодна з Канстытуцыяй і ўвогуле з прынцыпамі свабодных выбараў, кожны грамадзянін Беларусі, любая грамадская арганізацыя і палітычная сіла, а не толькі прадстаўленыя ўладай кандыдаты, мае права выказваць сваё меркаванне, весці агітацыю.