Лекі знікаюць з паліц...

У Гродна народ паваліў у аптэкі. Пасля таго, як даведаўся, што Міністэрства аховы здароўя дазволіла фармацэўтам прадаваць найбольш хадавыя антыбіётыкі ды іншыя папулярныя лекі без прадастаўленяя рэцэпта, паведамляе Народная Воля. Але такое дазволена толькі да пачатку наступнага года.... Вось людзі і запасаюцца наперад, бо выстойваць потым у чарзе да ўрача – сабе даражэй. Кожны “хронік” стараецца купіць як мага болей патрэбных прэпаратаў, але адпускаюць толькі па дзве ўпакоўкі. Канечне, прысутнічае незадаволенасць. Разглядаецца пытанне, каб людзям з хранічнымі захворваннямі адпускаць лекі на некалькі месяцаў уперад. Рубрика: общество