Галасаванне аўтобусным квітком

Людзі жывуць сваім жыццём, а ўлада сваім. Гарадскі аўтобус спыняецца на прыпынку. З яго выходзяць пасажыры. Частка з іх у руках трымаюць аўтобусныя квіткі і перадаюць іх тым, хто сядае ў аўтобус. Для гарадзенцаў, якія сядаюць ў аўтобус, гэтая сітуацыя не новая і добра вядомая. Яны з ахвотай бяруць квіткі, дзякуюць за іх і заходзяць у маршрутны транспарт. Ім ужо не трэба аплачваць праезд. Тыя, каму не пашанцавала і такія дармовыя квіткі ім не дасталіся, паглядаюць на пустыя сядзенні. На іх таксама часта гарадзенцы, якія пакінулі аўтобус, кладуць свае квіткі для новых пасажыраў.