![]()
Мікола Статкевіч 25 верасьня павінен быў патэлефанаваць са Шклоўскай калёніі бацьку.
Пра гэта ён казаў, калі тэлефанаваў мінулым разам 19-га, паведамляе Радыё Свабода. Але званка не было, распавёў бацька вязьня Віктар Статкевіч:
«Я ўчора цэлы дзень чакаў тэлефанаваньня і не дачакаўся. Не далі яму магчымасьці пагаварыць. Я пісаў скаргі ў Генэральную пракуратуру, у пракуратуру Магілёўскай вобласьці, у Шклоўскую пракуратуру і калёнію. Нарэшце з калёніі прыйшоў адказ. Спачатку пералічэньне законаў, а потым кшталту такога: „Маўляў, мы казалі вашаму сыну, чаму ты не тэлефануеш бацьку і ня хочаш зь ім размаўляць па тэлефоне? Ён быццам бы адказаў, што ня хоча мяне трывожыць“.
Рубрика: политика