Узор беларускай салідарнасці

Нам не дадзена выбіраць ні час, ні месца нараджэння. Але мы можам самі напаўняць сваё жыццё адпаведным зместам праз свае ўчынкі і справы. Цяжка пісаць пра чалавека ў мінулым часе. Размова пра тых, з кім не проста быў знаёмы, але і вёў агульныя справы. Лёс блізка звёў мяне з Аляксеем Сцяпанавічам Каралём у 2006 годзе, калі ў кожнага з нас былі нявырашаныя пытанні: Мінская гарадская арганізацыя ТБМ, якую я на той час узначальвала, стаяла перад праблемай, як у новых гаспадарчых умовах працягваць выдаваць заснаваную намі і зарэгістраваную газету «Новы час», а рэдактар зачыненай «Згоды» быў заклапочаны далейшым лёсам рэдакцыйнай каманды.