Як ня стала Ларысы Геніюш

У Горадні адбылася прэзэнтацыя кнігі пра Ларысу Геніюш «Духу магутныя чары. . . ». Зборнік ўспамінаў, лістоў, архіўных маіэрыялаў выйшаў у сэрыі «Беларуская мэмуарная бібліятэка» у выдавецтве «Лімарыюс». У Горадню новую кнігу прывёз укладальнік Міхась Скобла, паведамляе «Радыё Свабода». На сустрэчы сваімі развагамі падзяліўся прафэсар Аляксей Пяткевіч, які ведаў Ларысу Геніюш асабіста. Ён вяртаецца ў думках, у прыватнасьці, да апошніх дзён Ларысы Геніюш у гарадзенскім шпіталі, дзе яна памерла. Што датычыць яе сьмерці, у надрукаваных успамінах ён усяго не сказаў, прызнаўся Аляксей Пяткевіч:«Яна была даволі моцнай фізычна.