У зьбітага й арыштаванага актывіста Кастуся Жукоўскага зламаная нага

Дзяжурны Гомельскага ізалятару часовага ўтрыманьня патэлефанаваў праваабаронцу Леаніду Судаленку й перадаў просьбу ад Кастуся – прывезьці ў ізалятар мыліцы. “Я пацікавіўся: а што ў яго зламана? Дзяжурны адказаў: “Нага!” Пытаюся: гіпс наклалі? Дзяжурны адказаў: “Так, наклалі гіпс”, – паведаміў Судаленка Радыё Свабода. Леанід Судаленка паведаміў, што мыліцы Жукоўскаму знайшлі. “Я буду прасіць начальства ізалятара перанесьці адбыцьцё вынесенага судом пакараньня на больш позьні тэрмін – пасьля выздараўленьня”, – сказаў Судаленка. Рубрика: политика