Алесь Михалевич: Я бы посоветовал руководителям Беларуси также подумать о тюрьме

Ад траціны да паловы зняволеных у беларускіх турмах сядзіць паводле несправядлівых або выдуманых прысудаў. Пра гэта сведчаць ў сваіх інтэрвю многія з былых палітвязняў. У выніку працяглай ізаляцыі ад грамадства многія з асуджаных выходзяць на свабоду асацыяльнымі. Яны губляюць былыя сувязі з сямёй, сябрамі, калегамі. За некалькі гадоў турмы забываюць, як карыстацца звыклымі некалі бытавымі рэчамі - у турме адвучваюць ад элементарнага самаабслугоўвання, нават ад таго, як трымаць нож і відэлец. Чалавеку ў такім стане вельмі часта няма дзе працаваць і жыць.