![]()
Доўга думаў, ці пісаць пра гэта. Казалі – нашкодзіш. Рознае казалі. Але калі пачуў: «Разьбяруцца, нявіннага не пасадзяць», – адчуў страшнаваты подых 1937 году і вырашыў – пара. З раньняй вясны Алесь Юркойць сядзіць у турме. Самы беларускамоўны мытнік краіны. Завадатар культурнага жыцьця на Астравеччыне. Сябра соцень, калі ня тысяч людзей, многім зь якіх празь яго адкрылася Беларусь, якія ўбачылі і палюбілі сваю краіну. (Гэта словы, вядома. Але я сустракаў шмат такіх, хто жыве тут, а сходу і сказаць ня можа – дзе. Як яно называецца. Кусок зямлі. )Трэба сказаць, што ў нашым клімаце Алесевых заслуг дастаткова, каб даць яму або найвышэйшы ордэн Скарыны або ордэр на арышт.