![]()
Дзясятак апантаных актораў-энтузіястаў ахвяруюць свае вечары, рыхтуючы спэктакль «Браніслаў Тарашкевіч. Эцюды з жыцьця ды сноў». Кіруе аматарскай трупай аўтар п’есы пра Браніслава Тарашкевіча і рэжысэр самога спэктакля Эльдар Бякіраў. П’есу пра рэфарматара беларускага правапісу Эльдар напісаў яшчэ ў 2012 годзе, але рэалізоўваецца пастаноўка толькі цяпер — пры падтрымцы «Арт Сядзібы» і Асамблеі няўрадавых арганізацыяў. Прэм’ерны паказ заплянаваны на лістапад, перадае «Радыё Свабода». «Я думаў, чаму беларуская мова толькі для ўрокаў і тэатру»26-гадовы рэжысэр-пастаноўшчык спэктакля Эльдар Бякіраў кажа, што напісаць твор пра Браніслава Тарашкевіча яго падштурхнулі развагі пра тое, чаму беларусы не размаўляюць па-беларуску, чаму беларуская мова выкарыстоўваецца толькі ў строга вызначаных сытуацыях — урок у школе, тэатральная пастаноўка, паэтычнае мерапрыемства.