![]()
Валянцін Стэфановіч другі месяц знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Літва перадала афіцыйнаму Мінску звесткі пра яго рахункі, як і рахункі Алеся Бяляцкага. Аднак ужо 29-га верасня праваабаронца вяртаецца дамоў, каб праз суд давесці сваю правату.
За апошні месяц праваабаронца прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў высокага ўзроўню ў Еўропе, а 26 верасня будзе на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве, паведамляе «Радыё Рацыя».
– У Варшаве пройдзе штогадовая канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. Яна дае магчымасць удзелу прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый у працы АБСЕ.
Рубрика: политика