![]()
З-за крызыса ў беларусаў узьніклі фантастычныя запазычанасьці па будаўніцтве жыльля.
Эканамічны крызыс расьцярушвае мары некаторых менчукоў аб ільготных кватэрах. Дэвальвацыя рубля прывяла да таго, што атрыманыя яшчэ год-два таму пяціадсоткавыя крэдыты, растаюць на вачах. І зьяўляюцца запазычанасьці ў дзясяткі тысяч даляраў ЗША. Чаму так здараецца?
Жыхарка Менска Сьвятлана Панкова, маці дваіх дзяцей, трэці год чакае кватэру, якую ўзводзіць забудоўшчык “Сінтэз-Белнэп-Буд”. Калі муж Сьвятланы атрымоўваў ільготны валютны крэдыт у “Беларусбанку”, яго маглі выдаць толькі беларускімі рублямі ў пераліку на курс даляра ў Нацыянальным банку.
Рубрика: общество