Лявону Вольскаму - 50 гадоў

Сёньня спаўняецца 50 гадоў беларускаму паэту і сьпеваку Лявону Вольскаму. Музыкант нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі — беларускі літаратар. Бацька, паэт Артур Вольскі пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х, паведамляе «Радыё Свабода». У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім ён заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»). У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» кружэлку «Дваццаць восьмая зорка».