![]()
5 верасня спаўняецца 50 гадоў пісьменніку, мастаку, рэдактару часопіса «pARTisan» Артуру Клінаву. Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» пагутарыла з літаратарам за некалькі дзён да юбілею. - Некалі, абмяркоўваючы ў часопісе «Дзеяслоў» «Малую падарожную кніжыцу па Горадзе Сонца», Валянцін Акудовіч параўноўваў яе з аднайменным творам утапіста Кампанэлы, падкрэсліваючы, што мы маем справу з «архітэктурным праектам». Як выпускнік архітэктурнага факультэта вы, мусіць, павінны ведаць, дзе пачынаецца Менск і дзе ён заканчваецца. А можа, сталіца – гэта пухліна, межы якой немагчыма намацаць ні пісьменніку, ні мастаку?- Адно з магчымых вытлумачэнняў назвы Менск паходзіць ад слова змяняцца.