Міхаіл Пастухоў: забараняць журналістам кантактаваць з пацярпелымі нельга

Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхаіл Пастухоў камэнтуе дзеяньні Аляксандра Федарцова, які старшынюе на працэсе Кавалёва і Канавалава. 15 верасьня Федарцоў пад пагрозай крымінальнага перасьледу забараніў журналістам браць інтэрвію ў пацярпелых ад тэракту ў менскім мэтро. Федарцоў сказаў, што такія дзеяньні будуць расцэненыя як спроба ціску на суд, Радыё Свабода. Пастухоў: Судзьдзя — кіраўнік працэсу. І ён можа паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу вызначаць абмежаваньні. Але гэта магчыма, толькі пакуль ідзе само паседжаньне, у самой залі. Рубрика: общество