![]()
Працяг інтэрвію з гітарыстам-віртуозам Аляксандрам Растопчыным. Гітарыст пасьля значнага перапынку наведаўся ў Беларусь і завітаў у менскі офіс «Радыё Свабода». Аляксандар Растопчын — экс-гітарыст хард-рок гурту «Сузор’е» і ВІА «Песьняры». Ад пачатку 1990-х жыве ў Нью-Ёрку, запісваецца на ўласнай студыі, выступае на супольных канцэртах з блюз-рокавымі музыкамі, займаецца вырабам абсталяваньня для музычнай індустрыі. — Аляксандар, якія маеце ці мелі стасункі зь іншымі «песьнярамі», якія за пару гадоў да вас гэтаксама зьехалі ў Штаты?— Ніякіх.