Аляксандар Растопчын: Па Беларусі падарожнічаю на «машыне часу»

Гітарыст-віртуоз Аляксандар Растопчын — пра беларускую «машыну часу», адзін тэрмін для прэзыдэнта і выхаваньне «варожымі галасамі». Упершыню за апошнія чатыры гады ў Беларусь наведаўся Аляксандар Растопчын, экс-гітарыст легендарных беларускіх камандаў — хард-рок гурту «Сузор’е» і ВІА «Песьняры». Ад пачатку 1990-х віртуоз-мультыінструмэнталіст жыве ў Нью-Ёрку, запісваецца на ўласнай студыі і выступае на супольных канцэртах з блюз-рокавымі музыкамі, а таксама займаецца вырабам абсталяваньня для музычнай індустрыі, паведамляе «Радыё Свабода».