![]()
Міністэрства юстыцыі Беларусі ў пяты раз адмовілася рэгістраваць Партыю “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам начальніка ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый, які лідары БХД атрымалі 19 жніўня. Такая iнфармацыя размешчана на сайце партыi.
Нагадаем, што ў пачатку жніўня заснавальнікаў БХД выклікалі ў Клічаўскі райвыканкам і пракуратуру Верхнядзвінскага раёну, дзе пад ціскам патрабавалі адмовіцца ад сваіх подпісаў. Варта адзначыць, што сам Мінюст не здолеў у тэрмін праінфармаваць аргкамітэт БХД пра вынікі дзяржаўнай рэгістрацыі.