Алег Джагер: «Дзень бяз чар тваіх» (Аудыё)

Першы шоўмэн на беларускай рок-сцэне Алег «Джагер» Мінакоў, які зрабіў сабе кар’еру ў бэльгійскім шоў-бізнэсе, прадстаўляе песьню «Дзень бяз чар тваіх». Гэта беларуская вэрсія яго чароўнага гіта «Day without Your Love», напісанага ў апошні дзень існаваньня Савецкага Саюзу. Яна зьявілася за часам гурта «Инспектор», увайшла ў рэпэртуар Rouble Zone, а цяпер Алег выконвае яе сольна на сваіх канцэртах па ўсёй Эўропе. На беларускі лад яе пераасэнсаваў Сяргей Балахонаў. Алег Джагер палічыў прапанову паўдзельнічаць у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» надзвычай цікавай. Рубрика: культура