Польская культура пракрадзецца у 10 сталіц свету, у тым ліку ў Мінск

Польшча адзначае старшынства ў Еўрасаюзе амбіцыйным праектам, які прадэманструе свету яе багатую культуру і ўнікальны творчы патэнцыял. На працягу 100 дзён, 10 сталіц свету чакае 400 культурных падзей. Асноўныя мерапрыемствы міжнароднай культурнай праграмы польскага старшынства ў Еўрасаюзе (I, CULTURE) абвешчаны ў Мінску. Упершыню польская культура будзе прэзентавана ў беларускай сталіцы ў такім маштабе. Праграма I, CULTURE распрацавана Інстытутам Адама Міцкевіча i Польскімі Інстытутамі на час старшынства Польшчы ў Еўрасаюзе. Больш за 400 культурных падзей пройдуць з верасня па снежань 2011 года ў 10 сталіцах: Лондане, Берліне, Мадрыдзе, Токіа, Пекіне, Брусэлі, Парыжы, Маскве, Кіеве і Мінску. Рубрика: культура