![]()
Дырэктар «Радыё Рацыя», грамадскі дзеяч і адзін з лідэраў беларускай дыяспары ў Польшчы адзначае юбілей. Яўген Вапа нарадзіўся ў 1965 годзе ў вёсцы Доўгі брод пад Гайнаўкай. Вывучаў гісторыю ў Варшаўскім унівэрсытэце. Быў адзін з заснавальнікаў Рады культуры студэнтаў нацыянальных мяншыняў у Польшчы. Узначальваў Беларускае абяднаньне студэнтаў. З 1995 Яўген Вапа кіруе Беларускім зьвязам у Польшчы. Галоўны рэдактар «Нівы», штотыднёвіка беларускае мяншыні ў Польшчы, дырэктар беларускага «Радыё Рацыя». Узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы.