![]()
Беларусы за мяжой могуць сутыкнуцца з адмовай у прыйманні картак з магнітнай стужкай, высокай камісіяй пры зняцці гатоўкі і курсавой розніцай. Спіс асноўных сюрпрызаў і спосабаў іх унікнуць склаў для турыстаў сярод сэзону адпачынкаў Альфа-Банк (Беларусь). Беларускім турыстам, якія адпраўляюцца на еўрапейскія курорты, раяць выкарыстоўваць карткі з чыпам. У краінах Еўразвязу сфэра безгатоўкавых аплат развіваецца шпаркімі крокамі, і ў шмат якіх установах, такіх як крамы, рэстарацыі ці клубы, карткі з магнітнай стужкай ужо не прымаюць.