Ландшафтныя фотаздымкі Мэта Сміта: паралельны сусвет

Аўстраліец Мэт Сміт - прафесійны фатограф, які спецыялізуецца на падводных здымках. Паводле ягоных слоў, самая дзіўная частка ягонай працы - момант апускання пад ваду, калі стыхія паглынае маску. Свае адчуванні фотамастак параўноўвае з перамяшчэннем у іншы свет, напоўнены таямніцамі і загадкамі, паведамляе interfax. by. У партфоліо Мэта маецца цэлы шэраг фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць тонкую мяжу паміж паверхняй і падводным светам з яго насельнікамі.