![]()
Дэлегаты пазачарговай канферэнцыі беларусаў краінаў Балтыі звярнуліся са зваротам да ураду Рэспублікі Беларусь.
«Беларусы краінаў Балтыі не могуць стаяць у баку ад падзей, якія адбываюцца на нашай гістарычнай радзіме Беларусі. Уладнымі структурамі Рэспублікі Беларусь парушаюцца асноўныя канстытуцыйныя правы чалавека, праводзяцца масавыя рэпрэсіі палітычных апанентаў рэжыма, незаконныя пакаранні і катаванні людзей. Чарговым характэрным крокам стаў арышт кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.
Рубрика: политика