Гарадзенскія музыкі адраджаюць мову праз музыку

17 траўня ў Гародні прайшоў канцэрт ў бары City. Ім распачалася серыя канцэртаў, аб’яднаныя назвай Кропка(By)Фэст і канцэпцыяй – папулярызацыя беларускай мовы, паведамляе Радыё Рацыя. На канцэрце выступілі мясцовыя гурты, у рэпертуары якіх ёсць песні на беларускай мове. Пра фестываль расказвае Мікалай Скрабец, яго арганізатар і бас-гітарыст гурта СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!:- Я не чакаў столькі чалавек. Думаў, будзе каля трыццаці, а па маіх падліках прыйшло каля ста чалавек. Трэба адраджаць у Гародні беларускую мову, і мы хочам адраджаць яе праз музыку.