![]()
Паводле словаў Ларысы Геніюш, Максім Танк — «Казачны прынц» беларускай літаратуры. Менавіта дзякуючы Яго спрыяньню, аўтарка «Споведзі» пачала ізноў друкавацца; менавіта Ягоны ліст палепшыў лягерныя ўмовы Пятра Бітэля, перакладніка «Пана Тадэвуша»; яшчэ ў 1948-м годзе Ён спрабаваў надрукаваць творы другога сталінскага вязьня — Барыса Мікуліча; спрыяў Зянону Пазьняку, калі таго выганялі з Тэатральнага Інстытуту. Ён не любіў ўмоўнасьцяў і пафасу. У адрозьненьні ад бальшыні калегаў, не заводзіў раманаў, бо кахаў (і шчыра кахаў) толькі адну жанчыну — сваю жонку Любу.