Генадзь Бураўкін: «Усе ведалі, што я «кадр» Пятра Машэрава»

Паэту Генадзю Бураўкіну 28 жніўня спаўняецца 75 год. Чым не нагода для размовы пра яго багатую творчасць? Але з адным з «зуброў» беларускай літаратуры мы гутарылі пра іншае – пра не менш багатае на падзеі жыццё. У тым ліку пра тое, які «грэх» быў за ім у сувязі з імём Быкава, чаму на яго толькі ў ЦК КПСС тройчы пісалі даносы і як яго падвёў Вячаслаў Кебіч. – Генадзь Мікалаевіч, чым вам запомніліся гады фашысцкай акупацыі – гады вашага дзяцінства? – Жылі мы на тэрыторыі Расонскага раёна. Бацька пайшоў на фронт, а мы з мамай засталіся. Рубрика: культура