Брэнд Менску будуць ствараць расейцы і брытанцы

Менскі гарвыканкам шукае грошай на працу замежных іміджмейкераў. Чыноўнікі рыхтуюць тэхнічна-эканамічнае абгрунтаванне стварэння брэнду беларускай сталіцы. “Зыходзячы з яго і будзе вызначаная сума, якую мы гатовыя выдаткаваць на распрацаванне турыстычнага стылю і яго распаўсюд, – патлумачылі ў “Інфармацыйна-турыстычным цэнтры “Менск”. – Ужо вызначана, што брэнд стартуе да чэмпіянату свету па хакеі – 2014. Ад гэтага часу ён будзе стала прэзентаваць сталіцу”. Менгарвыканкам аддае перавагу дзвюм замежным кампаніям – расейскай і брытанскай, але пакуль не вызначаны каштарыс, імёнаў не называюць, паведамляе Белсат. Рубрика: общество