![]()
Усё нацыянальнае ў Беларусі мае кампэнсаторны характар. Не пасьпеў хтосьці нацешыцца помнікам вялікаму князю Альгерду, як віцебскія ўлады, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці, паабяцалі ўзьвесьці й помнік рускаму князю Аляксандру Неўскаму, апэлюючы да таго, што гэта ж – «таксама наша гісторыя». Да таго ж праект «падтрыманы Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», а таксама ўзгоднены з Лукашэнкам. Мне гэты выпадак падаўся надзвычай сымптаматычным.